Беларуская хатняя галерэя і кніга “Ръша, Орша, Ворша”.
У сувязі з надыходам шэрагу грамадскіх і сямейных святаў прапаную шаноўным суайчыннікам займець у хатняй галерэі кампактныя (10 х15 см) партрэты нашых дзеячаў, вартыя таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. Яны ж могуць стаць і найлепшым падарункам сябрам, каханым, сваякам і родным.
Такую калекцыю можам назваць Беларускай хатняй галерэяй. У сакавіку да хатняга вернісажу можна далучыць найпеш выявы нашых выдатных жанчын, напрыклад, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц, Барбары Радзівіл, Эміліі Платэр, Святланы Алексіевіч, Паліны Мядзёлку, Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Выявы можна паглядзець у дадатку.
Вартае месца ў Беларускай хатняй галерэяй могуць заняць і нашыя іншыя славутыя дзеячы, народжаныя ў мінулым месяцы - лютым: Касцюшка, Ігнатоўскі, Дунін-Марцінкевіч, Гарэцкі, Барадулін, Радзівіл Чорны.
У галерэю можна дадаць партрэты Скарыны, Купалы, Коласа, Караткевіча і Быкава, Багдановіча, Астрожскага і Сапегі, а таксама нашу “нацыянальную” літару “Ў”:).
Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту.
Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”. Змест кнігі:
1. Старажытная Ворша.
1.1. Дата заснавання і назва горада.
1.2. Праблема назвы горада. .
1.3. Час заснавання горада.
1.4. Памежная крэпасць. .
1.5. Цэнтр гандлю і рамёстваў. .
1.6. Дзядзінец, пасады, Аршанская воласць
2. Ворша ў складзе Вялікага княства Літоўскага
2.4. Гарадская гаспадарка і адміністрацыя. .
2.4.1. Падаткі, павіннасці і прывілеі. .
2.5. На шляху ад веча да Магдэбургскага права.
2.6. Войт, цівун, лаўнікі. Зямяне і драбы. Нацыянальны склад насельніцтва
2.7. Канфесіі, адукацыя і культура
2.7.1. Кальвінізм і праваслаўныя брацтвы. . .
2.8. Філон Кміта-Чарнабыльскі.
3. Ворша ў складзе Рэчы Паспалітай.
3.1. Войны XVII – XVIII стст. . .
3.2. Магдэбургскае права і гарадскі герб 1620 г. .
3.3. Купцы і цэхі.
3.4. Аршанскі вількер. . . .
3.5. “Аказачванне” і пасляваенны заняпад
3.6. Канфесіі, адукацыя і культура. .
3.7. Куцеінскі манастыр і друкарня.
3.7.1. Куцеінскія мастакі. . . .
3.7.2. Куцеінская гравюра. . .
3.7.3. Куцеінскія разьбяры. . .
3.7.4. Куцеінская кафля.
3.7.5. Куцеінскія паэты і Аршанскі зборнік
4. Ворша ў складзе Расійскай імперыі (да сярэдзіны XIX ст. ).
4.1. Гарадскі герб 1781 г. .
4.2. Вайна 1812 г. . .
4.3. Рост насельніцтва, ягоны сацыяльны і нацыянальны склад
4.4. Эканамічнае развіццё горада.
4.5. Адукацыя і культура. .
Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.
Віктар Сцяпанаў